Каб вырашыць пэўныя праблемы, людзі часта звяртаюцца ў вышэйшыя інстанцыі. Выключэннем не быў і лістапад, калі ў райвыканкам паступіў 21 зварот (4 пісьмовыя, 12 вусных, 5 электронных). Для параўнання: за аналагічны перыяд мінулага года было зарэгістравана 14. А ўсяго з пачатку года адзначаецца рост зваротаў грамадзян на 22 працэнты (са 196 у 2020-м да 239 у сёлетнім).
З якімі праблемамі звярталіся людзі? На гэтае пытанне адказвае загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Алена АКУЛІЧ.
— Узнімаліся пытанні архітэктуры і будаўніцтва, працаўладкавання, асфальтавання, жыллёвай гаспадаркі, сацыяльнага забеспячэння. Хвалявалі жабінкаўцаў і бяспека дарожнага руху, рамонт даху, уцяпленне сцен, ліквідацыя аварыйных дрэў. Дадзеная тэматыка зваротаў характэрная і для тых, што былі зададзены падчас “прамых тэлефонных ліній”.
З Мінскага гарвыканкама накіраваны зварот жыхаркі горада Кобрына Нікановіч аб магчымых парушэннях індывідуальным прадпрымальнікам Аляксеем Грыцуком правілаў выканання работ па рамонце устройстваў і размяшчэнні інфармацыі аб гандлёвым аб’екце.
На кантролі ў Брэсцкім аблвыканкаме і Жабінкаўскім райвыканкаме знаходзяцца звароты адміністрацыі ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і жыхароў вуліц Клімука, Садовай і Заводскай: плануецца дэцэнтралізацыя сетак цеплазабеспячэння, у снежні павінны быць завершаны праектныя работы.
Летам жыхары дома № 13 па вуліцы Савецкай у райцэнтры звярнуліся з просьбай адрамантаваць дах. Пакуль выканаўцай — Жабінкаўскай ЖКГ — яна не задаволена.
Работнікі ПМК-10 павінны былі адрэагаваць на зварот жыхарак дома № 14 па вуліцы Маладзёжнай Т. Мар-
тынавай і Л. Бадрак. Жанчыны прасілі ўцяпліць вонкавыя сцены дома, у якім пражываюць. Аднак у адведзены тэрмін — да 10 снежня — выканаўцы нават не прыступілі да работы.
Запісала Святлана КІСЛАЯ
