Аб гэтым расказвае намеснік начальніка райсельгасхарчу Іван Міцкевіч.
— Многія паказчыкі задавальняюць. Так, наша Жабінкаўшчына займае 11 месца сярод 118 раёнаў краіны — атрымалі за мінулы год 7342 кілаграмы малака ад умоўнай галавы з плюсам у 420. У Чавускага раёна, які “падпірае” рэспубліканскую зводку, гэтая лічба складае 2110 кілаграмаў малака ад каровы, а ў бясспрэчнага малочнага лідара — Гродзенскага раёна — 8830 кілаграмаў.
У студзені на малочнатаварных фермах былі атрыманы 6123 тоны малака (з плюсам у 245 тон да аналагічнага перыяду мінулага года), з якога рэалізавалі 5593 тоны. Таварнасць яго склала 91,3 %.
Пры гэтым ніжэй за сярэднераённы паказчык спрацавалі ў снежні ААТ “Жабінкаўскі”, “АграАзяты”, “Ракітніца” і “Вазнясенскі”. Палепшылася якасць адпраўляемага ў перапрацоўку малака: вышэйшым гатункам і “экстрай”— 100 %, з іх “экстрай” — 89,3 % (плюс 16,2 %). На 86 галоў вырасла колькасць малочных кароў.
— А як складваецца сітуацыя ў вы-рошчванні ялавічыны?
— У гаспадарках раёна атрымана 411 тон ялавічыны (+108 % да ўзроўню 2020 года), 442 тоны свініны (у 7,8 раза больш, чым летась за такі ж перыяд). Нарадзіліся 1073 цяляці (+107 галоў), якія ў сярэднім за суткі папраўляюцца на 727 грамаў (+52 грамы).
— З якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца жывёлаводам у гэтыя снежныя дні?
— Калі гаварыць канкрэтна па гаспадарках, то складаная сітуацыя з наяўнасцю кармоў будзе ў ААТ “Арэпічы”: там збожжа не хопіць да новага ўраджаю, што можа адбіцца на колькасці камбікармоў для статка ў вясновыя месяцы. У ААТ “Жабінкаўскі” перабоі з пастаўкай шроту, у ААТ “Мацеевічы” неабходна завяршыць сарціроўку скаціны па яе фізіялагічным стане. Увогуле, востра стаіць пытанне выбыцця кароў і цялушак з асноўнага статка, а таксама абортаў пладоў і мёртванаро-джаных цялят. З гэтым яшчэ давядзецца разбірацца ветэрынарнай службе, каб выправіць падобныя хібы ў будучым.
Запісала Святлана БЯЛЯК
Главные новости
