Як выконваюцца дзяржаўныя праграмы ў рэгіёне

Адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, у якой прыняў удзел старшыня райвыканкама Віталь Кулак, яго намеснікі, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, раённых службаў.
На парадак выносіўся шэраг пытанняў. Так, выступоўцы расказалі, як у бягучай пяцігодцы на Жабінкаўшчыне выконваюцца рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў Дзяржаўных праграм “Культура Беларусі”, “Фізічная культура і спорт”, “Беларусь гасцінная”, “Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў”, “Транспартны комплекс”, “Адукацыя і маладзёжная палітыка”, “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека”.
Асноўных дакладчыкаў дапоўнілі кіраўнікі Жабінкаўскай раённай бібліятэчнай сістэмы Ірына Ганчар і раённага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Царук, старшыня Ленінскага сельскага Савета дэпутатаў Мікалай Лугаўскі.
Падчас сесіі былі прыняты змяненні і дапаўненні ў некаторыя рашэнні раённага Савета дэпутатаў. Сярод іх, напрыклад, назначэнне стыпендыі спартсмену Максіму Жураўлёву і мер сацыяльнай падтрымкі шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў.
Падвёў вынікі пасяджэння старшыня райсавета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк.
Святлана БЯЛЯК