
Здаць кроў можа грамадзянін 18-60 гадоў вагой ад 55 кг, поўнасцю дзеяздольны, які не мае захворванняў, пры якіх здача крыві супрацьпаказана.
Пералік дакументаў донара: пашпарт, ваенны білет (у выпадках, устаноўленых заканадаўствам — пасведчанне прызыўніка), фатаграфія 3х4 см, выпіска з медкарткі, рэзультаты флюараграфіі, рэзультаты агляду гінеколагам (для жанчын), рэзультаты ЭКГ.
Кампенсацыя за донарства:
— кроў — Br111,05 *;
— плазма — ад Br114,75 да Br155,47;
— клеткі крыві (цытаферэз) — ад Br148,07 да Br407,21;
— бясплатнае харчаванне перад здачай крыві і кампенсацыя на харчаванне пасля здачы;
— вызваленне ад работы (вучобы, службы) на дзень.
У Беларусі 25 працэнтаў донараў здаюць кроў і яе кампаненты бязвыплатна**.
Як аднавіцца пасля данацыі:
— першыя 30 мінут — адпачываць пад наглядам урачоў;
— першыя адну-дзве гадзіны — не курыць;
— першыя суткі — не ўжываць алкаголь, пазбягаць моцных фізічных нагрузак;
— першыя 48 гадзін — піць больш вады і ўжываць больш бялковай ежы.
Бялкі плазмы поўнасцю адновяцца праз два-пяць дзён, лейкацыты і трамбацыты — у тэрмін да сямі дзён, эрытрацыты — да двух месяцаў.
Людзі, якія здаюць кроў, у пяць разоў радзей хварэюць на ішэмічную хваробу сэрца, зніжаецца рызыка ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў — інсультаў, інфарктаў. Паводле даных СААЗ, у сярэднім донар крыві жыве на пяць гадоў даўжэй, чым чалавек, які кроў не здае.
У Беларусі больш за 65 тыс. пачэсных донараў.
Каб стаць пачэсным донарам, неабходна бязвыплатна здаць кроў не менш за 20 разоў, а плазму, лейкацыты і трамбацыты — не менш за 40. Таксама гэта можа быць 40 платных данацый крыві або 80 данацый кампанентаў.
*На 1 мая 2020 года.
**Паводле даных за 2017 год.
