XXVII Дзень беларускага пісьменства* пройдзе 5-6 верасня ў Бялынічах

У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны — Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне.

На свяце будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў адбудзецца на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада.

У праграме свята таксама:

фестываль кнігі і прэсы;

міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў;

духоўна-асветны праект «Дакрануцца да духоўнасці»;

прэзентацыя міжнароднага фестывалю «Магутны Божа»;

урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «З’яўленне абраза»;

закладка алеі гарадоў-сталіц Дня пісьменства;

* Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі.