Чатыры навучэнцы нашага раёна набралі 90 і болей балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні. Выпускніцы ліцэя Анастасія КАСТЫКА і Дзіяна ВАЛАСЮК прадэманстравалі выдатныя веды па біялогіі – набралі на ЦТ 92 і 97 балаў адпаведна. 92 балы па рускай мове ў ліцэіста Паўла ЯРАШУКА. Выпускніца трэцяй гарадской школы Ангеліна ФЕДАРУК атрымала 90 балаў па рускай мове і 97 – па матэматыцы! Малайцы! Няхай высокія балы стануць выдатным стартам для выбару будучай прафесіі.

Хутка ў школу
У Жабінцы стартавала дабрачынная акцыя “Дапаможам сабраць дзіця ў школу”. Акцыя арганізавана Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Падчас яе будуць прымацца канцылярскія школьныя прылады, якія потым атрымаюць малазабяспечаныя сем’і і тыя, што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
