Выпускнікам — пра прафесіі

Аддзел па адукацыі сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Жабінкаўскага райвыканкама правялі месячнік прафесійнай арыентацыі для дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў. Праф-арыентацыйныя сустрэчы з выпускнікамі школ ладзілі прадстаўнікі Маларыцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту, абласнога аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя з Драгічына, Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, а таксама Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Намеснік начальніка ўпраў-лення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Тарасевіч расказала выпускнікам пра найбольш запатрабаваныя прафесіі на раённым і рэспубліканскім рынках працы, пра магчымасць набыцця прафесіі пры садзейнічанні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.