Выхаванцы Жабінкаўскага ЦТДіМ перамаглі на прэстыжным творчым конкурсе

“Арнамент як казка твая, Беларусь!”

Штогод у Брэсцкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ладзіцца адкрыты фестываль-конкурс юных мадэльераў “Brest junior fashion”. У намінацыі “Стыльнае дапаўненне” пераможцамі сталі навучэнцы аб’яднання “Чараўніца”. Педагог Таісія ЖУРОМСКАЯ разам з выхаванкамі Палінай АНДРАСЮК, Алінай МІХАЙЛЮК і Аляксандрай МАРОЗ падрыхтавалі калекцыю ўпрыгожанняў з пацерак “Арнамент як казка твая, Беларусь!”. Журы пакарылі работы юных жабінкаўцаў, у выніку яны атрымалі дыплом фіналіста, медаль і дыплом І ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі. Віншуем творчых пераможцаў!