Падчас святкавання Дня моладзі Жабінкаўскі раённы камітэт БРСМ, сумесна з раённым гісторыка-краязнаўчым музеем і аддзелам па адукацыі правёў квэст “Выбуховае лета”. Каманды з пяці школ раёна з цікавасцю і запалам шукалі адказы на заданні, якія для дзяцей падрыхтаваў пісьменнік-краязнаўца Анатоль Бензярук. Пытанні былі складзены такім чынам, што ўдзельнікі квэста ўспаміналі і шукалі месцы, знітаваныя са значнымі падзеямі і вядомымі людзьмі нашага раёна. Нават пахмурнае неба і халоднае надвор’е не перашкодзіла камандам разгадваць цікавыя заданні, бегаючы па гора-дзе, каб апярэдзіць сапернікаў. З невялікім адрывам перамагла каманда трэцяй школы, якой былі ўручаны сувеніры.
А валанцёры атрада “Добрае сэрца” паўдзельнічалі ў акцыі “Здаровая нацыя – гэта мы”. У рамках акцыі жыхарам і гасцям горада прапанавалася павязаць стужачкі на вялікае сэрца, такім чынам падтрымліваючы ідэю здаровай нацыі. І дарослыя, і дзеці з радасцю падтрымалі такую ідэю, і сэрца вельмі хутка напоўнілася прыгожымі яркімі стужачкамі.
Таксама на працягу ўсяго дня гасцям свята прапаноўвалася паўдзельнічаць у конкурсе рэпартажнай фатаграфіі #жабинкаиюнь2018. Умовай конкурсу было апублікаванне ў сацыяльнай сетцы фатаграфіі са свята пад хэштэгам. Пераможцамі сталі Аліна Веремей і Вольга Бучык.
Валерыя МАРКОЎСКАЯ, в. а. першага сакратара Жабінкаўскага раённага камітэта БРСМ.
Главные новости
