Выбары-2020. Папярэднія вынікі

ЦВК абнародавала папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі: у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,08 працэнта галасоў.
За Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 10,09 працэнта, за Ганну Канапацкую — 1,68 працэнта, Андрэя Дзмітрыева — 1,21 працэнта, Сяргея Чэрачня — 1,15 працэнта, супраць усіх — 4,6 працэнта.
Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, — 5 818 965. Яўка ў цэлым па краіне склала 84,27 %.
Як паведаміла старшыня Цэнтрвыбарка-ма Лідзія Ярмошына, па меры падрыхтоўкі пасяджэння ЦВК па выніках выбараў даныя галасавання будуць удакладняцца.
Выбары прайшлі арганізавана
Выбары Прэзідэнта Беларусі прай-шлі арганізавана, яны адпавядалі заканадаўству краіны, паведаміў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД, кіраўнік місіі СНД Сяргей Лебедзеў.
«Грамадзянам была забяспечана магчымасць удзельнічаць у канкурэнтнай барацьбе — пяць кандыдатаў. Выбары былі адкрытымі. Акрамя таго, мы бачылі, што ўсе грамадзяне маглі прыйсці і прагаласаваць за таго кандыдата, якому яны аддаюць перавагу», — сказаў Сяргей Лебедзеў.
Паводле яго слоў, іншая справа — фон выбараў. «Наглядальнікі ад СНД сышліся на думцы, што тыя, хто вельмі актыўна крычалі і выступалі на плошчах, не складаюць большасць насельніцтва Беларусі. Так, яны хочуць перамен. Мы з разуменнем і павагай ставімся да гэтай пазіцыі. У любой краіне ёсць людзі, якія не згодны з курсам кіраўніцтва, хочуць нечага іншага. Але, сябры, калі вы выступаеце за дэмакратыю, вы павінны лічыцца з меркаваннем большасці. Вось наша глыбокае перакананне», — адзначыў кіраўнік місіі.
Сяргей Лебедзеў падкрэсліў, што наглядальнікі ад СНД — сябры Беларусі. «Мы заўсёды аб гэтым гаворым. Мы, як і грамадзяне Беларусі, зацікаўлены ў тым, каб тут быў мір, спакой, паступальнае развіццё, умацаванне эканомікі. Мы шчыра заўсёды радуемся поспехам нашых беларускіх братоў і разам перажываем, калі тут узнікаюць нейкія складанасці і праблемы. Таму, я думаю, што тыя, хто не зусім задаволены гэтымі выбарамі, супакояцца. Трэба прымаць меркаванне большасці насельніцтва. А яно — адна-значнае. Я хачу сказаць, што мяркую аб гэтым не толькі па статыстыцы. У мяне была магчымасць на працягу многіх дзён назірання размаўляць з грамадзянамі Беларусі, і ўсе яны настроены мірна, на стабільнасць у краіне, на спакой. Таму хочацца пажадаць беларусам, каб так яно і было, каб усе іх мары і планы ажыццявіліся. Шчасця і дабрабыту, міру і працвітання Беларусі», — сказаў ён.
Асобныя парушэнні
не былі грубымі
Кіраўнік місіі адзначыў, што наглядальнікамі ад СНД зафіксаваны асобныя парушэнні, якія не былі грубымі. «Парушэнні гэтыя традыцыйныя. Было некалькі сямейных заходаў у выбарчыя кабіны для галасавання, удваіх муж і жонка заходзілі — мы зафіксавалі на двух участках. Але гэта былі асобныя выпадкі. Акрамя таго, некалькі заўваг было ад мясцовых наглядальнікаў, што ім дрэнна было відаць скрыню. Зафіксаваныя асобныя парушэнні не мелі сістэмнага, масавага характару і не паўплывалі на вынікі выбараў», — дадаў Сяргей Лебедзеў.
Місія МПА СНД пракантралявала ход галасавання на 124 выбарчых участках. «Усюды прысутнічалі наглядальнікі, у тым ліку ад апазіцыі. У працэсе размовы мы спрабавалі высветліць, ці ёсць у іх нейкія заўвагі, ці фіксавалі яны парушэнні. За ўвесь перыяд работы мы не атрымалі ніводнай заўвагі за выключэннем дробных скаргаў. Яны былі абсалютна не прынцыповымі і не ўплывалі на ход выбарчай кампаніі», — сказаў каардынатар групы наглядальнікаў ад МПА СНД Алег Мельнічэнка.
Алег Мельнічэнка падкрэсліў, што выбары ў Беларусі праходзілі на вельмі высокім арганізацыйным узроўні. Ён таксама адзначыў прафесіяналізм участковых выбарчых камісій.
У адпаведнасці
з заканадаўствам
Грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі Беларусі, якія вылучылі сваіх наглядальнікаў на выбары, заявілі, што яны прайшлі строга ў адпаведнасці з заканадаўствам.
«9 жніўня завяршылася выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі нашых грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый на працягу ўсіх дзён галасавання вялі назіранне на кожным без выключэння выбарчым участку. Нашы наглядальнікі сачылі за ўсімі працэсамі — ад адкрыцця ўчасткаў, апячатвання урнаў для падліку галасоў», — адзначана ў заяве партый і грамадскіх аб’яднанняў.
Падкрэсліваецца, што істотных парушэнняў, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў, не зафіксавана. А кожны грамадзянін меў магчымасць свабодна і бесперашкодна аддаць голас за свайго кандыдата.
«Разам з тым пэўныя палі-тычныя сілы, якія таксама вылучалі сваіх наглядальнікаў, мэтанакіравана і наўмысна скажалі інфармацыю аб ходзе галасавання, ды і ўсёй выбарчай кампаніі ў цэлым. Наўмысна ішлі на правакацыі, пагражалі грамадзянам і членам выбарчых камісій. Знявагі, пагрозы і хамства былі для іх нормай. І нашы прадстаўнікі штодзённа фіксавалі дзясяткі парушэнняў нормаў заканадаўства з іх боку. Відавочна, што ўсе гэтыя дзеянні — звёны аднаго ланцуга, накіраванага на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне і дыскрэдытацыю выбараў. Зрабіць гэтага ім не ўдалося», — адзначана ў тэксце заявы.
«Мы заяўляем: праведзеная палітычная кампанія прайшла дакладна ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам. Вынікі галасавання пацвярджаюць выбар грамадзян нашай краіны і не падлягаюць сумненню», — канстатуецца ў заяве.
БелТА