Словы кахання на ўсіх мовах свету гучаць цёпла і замілавана. У гэтым пачуцці заключаецца вельмі многае — шчырасць душы, усхваляванасць сэрца, гарачыня вуснаў, пяшчота далоняў і позірку, самаадданасць і вернасць. Менавіта каханне прывяло ў Жабінкаўскі загс Станіслава ЦЯРОХІНА і Наталлю БАРМА, Паўла ІЛЮЧЫКА і Анастасію КАВАЛЬЧУК, каб ва ўрачыстай абстаноўцы, абмяняўшыся залатымі пярсцёнкамі, аб’явіць родным і блізкім пра нараджэнне новай сям’і. Няхай маладыя захаваюць і пранясуць праз усё жыццё пачуцці, з якімі сёлета 23 ліпеня яны пераступілі парог загса, а нягоды і цяжкасці абмінаюць іх на сумесным жыццёвым шляху. Горка маладым!
Главные новости
