Чаму сёння так пахнуць кветкі?
Чаму птушачкі звонка шчабечуць?
Чаму ў небе няма ні хмурынкі
І яскрава так сонейка свеціць?
Чаму хочацца шчыра смяяцца
І чаму мне так лёгка на сэрцы?
Чаму сёння ніхто не плача
І ўсім радасна ў гэтым свеце?
І званы ў царкве чаму звоняць,
Напаўняючы радасцю сэрца?
Чаму стол наш засланы абрусам
І агеньчык мільгае на свечцы?
А таму, што сёння Вялікдзень —
Веснавое галоўнае свята!
У Вялікдзень квітнее прырода
І святлейшай здаецца хата.
І чысцейшыя сёння душы,
Нашы вусны ўслаўляюць Бога…
Ў гэты дзень вам жадаю здароўя
І звычайнага шчасця людскога!
Вольга ДРУШЧЫЦ
