Вольга Цімашэнка назначана на пасаду начальніка аддзела па адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама

Вольга Уладзіміраўна Цімашэнка нарадзілася 9 верасня 1972 года ў Брэсце. Пасля заканчэння школы атрымала вышэйшую адукацыю ў Брэсцкім дзяржаўным інстытуце імя А.С. Пушкіна. з 1990 па 2002 год выкладала гісторыю ў школах №№ 29 і 26 Брэста і № 6 — Кобрына. Затым працавала метадыстам вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Маскоўскага раёна Брэста, вядучым спецыялістам, а пазней — галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы адміністрацыі Маскоўскага раёна. З 2010 па 2022 год займала пасаду галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі Брэсцкага гарвыканкама.
18 кастрычніка назначана на пасаду начальніка аддзела па адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама.
Замужам. Мае дарослага сына.