У пятніцу, 4 сакавіка, беларускія міліцыянеры адзначалі сваё прафесійнае свята. Павіншаваў калектыў жабінкаўскіх ахоўнікаў правапарадку кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК, які ўзнагародзіў лепшых ганаровымі граматамі.
— У гэты дзень спаўняецца 105 гадоў беларускай міліцыі, — сказаў Вадзім Васільевіч. — У Год гістарычнай памяці важна разумець, што беларуская міліцыя адыграла важную ролю ў станаўленні дзяржавы, што стала інстытуцыйнай базай для фарміравання сучаснай Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў ва ўсе часы абаранялі правы і свабоды грамадзян. Іх нялёгкая праца забяспечвае спакой нашых гарадоў і вёсак. Выказваю падзяку супрацоўнікам і ветэранам міліцыі за адданасць сваёй справе, нашаму раёну і краіне.
У той дзень не засталіся без асаблівай увагі жанчыны, якія знаходзяцца на службе ў органах унутраных спраў. Напярэдадні Дня жанчын яны атрымалі асобныя віншаванні, кветкі і падарункі.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара
Главные новости
