Главная›Главные новости›Віншавальная паштоўка ад старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Вадзіма Краўчука
Главные новости
Віншавальная паштоўка ад старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Вадзіма Краўчука
31 декабря 2021
Жабінка Актуальна
37 просмотров
Паважаныя жабінкаўцы, дарагія сябры!
Хутка наступіць новы 2022 год!
Традыцыйна ў канцы года прынята падводзіць вынікі, і мне хочацца адзначыць нашы галоўныя здабыткі. Упершыню мы нарыхтавалі звыш 75 тысяч тон збожжа з улікам кукурузы. Цукровы завод у гэтым сезоне перапрацаваў звыш мільёна тон буракоў. Па надоі малака ад каровы Жабінкаўшчына займае 12-ы радок у рэспубліканскім спаборніцтве. Дарэчы, наш раён — адзіны ў рэспубліцы, дзе каровы ўтрымліваюцца выключна бяспрывязна і дояцца ў даільных залах, і практычна ўся прадукцыя фермаў адпраўляецца ў перапрацоўку гатункам “экстра”. Мы актыўна мадэрнізуем жылы фонд і інфраструктуру: плануецца будаўніцтва першага дзевяціпавярховага дома, адкрыты ачышчальныя збудаванні, пачаты працэс па абнаўленні фармату аўтобусных прыпынкаў. Шэраг сацыяльна значных аб’ектаў пазначаны QR-кодамі, рамантаваліся аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны. Днямі дэлегацыя нашага раёна пабывала ў Задонскім раёне Ліпецкай вобласці, дзе былі падпісаны пагадненні аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж рэгіёнамі. Акрамя таго наш прыгожы і ўтульны горад можна назваць сталіцай боксу, бо жабінкаўскія выхаванцы маюць шматлікія перамогі на міжнародных турнірах. Дарэчы, першай у краіне менавіта ў Жабінцы зарэгістравана гарадская арганізацыйная структура Беларускай федэрацыі бокса. У гэтым годзе мы сустракаліся з яркімі, цікавымі, актыўнымі матулямі, дзве з іх атрымалі заслужаную ўзнагароду — ордэн Маці. Мы ўшаноўвалі сотую распісаную ў гарадскім загсе пару, а для самарэалізацыі нашай моладзі перазапусцілі праект маладзёжнага парламента. У перспектыве сотні жабінкаўскіх дзетак пойдуць у новы дзіцячы сад. І вы, дарагія сябры, сачылі за нашымі поспехамі ў сацыяльных сетках, месенджарах, газетах. У наступным годзе мы разам зробім яшчэ больш. Шчыра віншую ўсіх жабінкаўцаў з надыходзячым Новым годам! Самае галоўнае — будзьце здаровыя! Шчасця, міру, дабрабыту вам і вашым сем’ям! Вадзім КРАЎЧУК, старшыня Жабінкаўскага райвыканкама