Дарагія ветэраны і вайскоўцы Узброеных Сіл!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны
і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта ўсенароднае свята з’яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснасці.
У гэты святочны дзень мы ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за Радзіму ў гады ваенных ліхалеццяў. Годна працягваюць слаўныя баявыя традыцыі старэйшых пакаленняў сённяшнія абаронцы Беларусі. Беларуская армія аб’ядноўвае людзей, якія адрозніваюцца сілай духу, воляй, мэтанакіраванасцю, высокай дысцыплінай, асаблівымі маральнымі і баявымі якасцямі. Служба ва Узброеных Сілах загартоўвае іх, вучыць адказнасці, уменню прымаць рашэнні.
Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, радасных сонечных дзён, напоўненых мірнай працай і душэўным спакоем, поспехаў у справах на карысць умацавання і развіцця роднай Беларусі.
Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.
