Вялікдзень — светлае, сонечнае свята, знаёмае кожнаму з дзяцінства. Пахне вясновай свежасцю і духмянай выпечкай. Сімвалы свята — велікодныя кулічы і яйкі.
Абменьвацца на Вялікдзень яйкамі, зробленымі сваімі рукамі, стала добрай традыцыяй у нашым дзіцячым садзе. Такія сувеніры прыемныя як дзецям, так і дарослым, а зрабіць іх самім з падручных матэрыялаў — адно задавальненне. Ды і карысць велізарная — правесці вечар-другі за стварэннем вырабаў ўсёй сям’ёй. Гэта выдатны спосаб раскрыць свае здольнасці, узбагаціць духоўны свет дзяцей і напоўніць яго новым стваральным сэнсам.
Таму ўдзел у выставе “Велікоднае яйка” з задавальненнем прынялі нашы супрацоўнікі, выхаванцы і іх бацькі. У выніку ў нас з’явіліся яечкі з бісеру, атласных стужак, пенапласту, кардону і паперы.
Выхаванцы з задавальненнем дэманстравалі свае вырабы і жадалі ўсім здароўя, дабрабыту і святочнага настрою.
Людміла ЯШЧУК, загадчык Азяцкага дзіцячага сада
Главные новости
