Пад такім дэвізам 28-30 красавіка ў Мінску ў рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў пройдзе маштабная турыстычная выстава “Спадчына Беларусі”.
Традыцыйны форум наведаюць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў нашай краіны і сталіцы. Яны будуць прэзентаваць папулярныя і раней невядомыя турыстычныя маршруты Беларусі. Выставачныя стэнды абласцей і горада Мінска пазнаёмяць з вытокамі, сучаснасцю, самабытнасцю кожнага рэгіёна. Пра тое, як адбываўся гэты маштабны форум, падрабязней чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў “СП”.
Главные новости
