“Вайна. Застацца чалавекам”

З 21 лютага пачнецца пракат кінастужкі ў гульнёвай форме “Вайна. Застацца чалавекам” вытворчасці “Беларусьфільма”.
Фільм складаецца з чатырох навел, што распавядаюць пра цяжкія ўмовы вайны, у якіх застацца чалавекам, захаваўшы свой маральны воблік, — адна з найскладанейшых задач. Над карцінай працавалі беларускія кінематаграфісты-дэбютанты. Напярэдадні стартаў паказаў адбудуцца творчыя сустрэчы кінагруп з гледачамі.
Ідэалагічная значнасць тэмы фільма асаблівае значэнне мае ў год 75-годдзя вызвалення нашай краіны ад фашысцкіх захопнікаў.