Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Брэсце. Скончыў Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання па спецыяльнасці “фінансы і крэдыт”, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (“Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай). З 1998 па 2001 год з перапынкам на службу ў войску працаваў у інспекцыі Дзяржаўнага падатковага камітэта па Маскоўскім раёне Брэста. У 2001 годзе быў пераведзены ў аддзел эканомікі вытворчай сферы камітэта эканомікі аблвыканкама. Займаў пасады намесніка начальніка аддзела, саветніка аддзела эканамічнага аналізу групы саветнікаў, начальніка аддзела фінансавых адносін камітэта эканомікі, намесніка старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама, начальніка аддзела фінансавага аналізу Брэсцкага аблвыканкама. У лютым 2014 года быў назначаны першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста, затым — кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна. У 2017-2021 — першы намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама. У верасні гэтага года назначаны на пасаду старшыні Жабінкаўскага райвыканкама.
Жанаты. Разам з жонкай Юліяй Анатольеўнай выхоўвае чатырох дачок: студэнтак Маргарыту і Варвару, шасцікласніцу Віялету і пяцігадовую Мяланню.
Главные новости
