На гэтым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Любоў Каберна разам з намеснікам начальніка райсельгасхарчу Валерыем Андраюком узнагародзілі працаўнікоў, што задаюць тон на палях Жабінкаўшчыны. Віншаванні, Пісьмы падзякі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, а таксама каштоўныя падарункі прымалі ў ААТ “Жабінкаўскі” Сяргей Навумук і Юрый Карняйчук, у ААТ “Арэпічы” — Віталь Дзямчук і Анатоль Пражыжка, у ААТ “Мацеевічы” — Віктар Васільчык і Міхаіл Аксюцік. Гэтыя механізатары з кагорты тых, што працуюць бездакорна, тэхніку шануюць і ў полі гатовы рупіцца ад світання да змяркання. Ну, а вынікі іх працы зможам ацаніць восенню, калі надыдзе час збіраць ураджай. Няхай ён будзе шчодрым!
Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара






