Узнагароды — крэатыўным і творчым

Старшыня райвыканкама Вадзім Краўчук уручыў заслужаную ўзнагароду чарговаму пераможцу конкурсу на лепшае навагодняе афармленне прыдамовай тэрыторыі. Дыплом I ступені атрымаў жыхар нашага раёна Аляксей Кузнец. Праўда, сам ён не змог прысутнічаць на ўрачыстасці, таму віншаванні прымала яго жонка Марына Аляксандраўна. Акрамя дыплома, пераможца атрымаў сертыфікат на 10 базавых велічыняў. Кіраўнік раёна падзякаваў сям’і Кузняцоў за актыўны ўдзел у конкурсе і адзначыў, што крэатыўныя ўпрыгажэнні прыдамовых тэрыторый жабінкаўцаў стварылі незабыўную атмасферу падчас навагодніх святаў.