Супрацоўнікі ДАІ ўзмацнілі кантроль за захаваннем Правілаў дарожнага руху пешаходамі і вадзіцелямі паблізу нерэгулюемых пешаходных пераходаў (асабліва аварыйна-небяспечных), а таксама ўстаноў адукацыі вобласці.
Згодна са статыстыкай, толькі за першыя дзесяць дзён снежня з удзелам пешаходаў зарэгістравана 12 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх два чалавекі загінулі, дзесяць атрымалі траўмы рознай ступені цяжару. Кожнае ДТЗ, дзе пацярпелі людзі, — гэта трагедыя як для іх саміх, так і для тых, хто іх ведае і любіць.
У сувязі з гэтым што-дзённа да 20 снежня з 7.00 да 8.30 і з 17.00 да 19.00 у абласным цэнтры і раённых гарадах супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі пры ўзаемадзеянні з членамі добраахвотных дружын, а таксама валанцёрамі БРСМ, якія будуць абазначаны камізэлькамі павышанай бачнасці, праводзяць розныя прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей і пажылых людзей.
Штодня праваахоўнікі і валанцёры БРСМ уважліва сочаць за тым, як вадзіцелі прапускаюць пешаходаў на пераходах, а тыя перасякаюць праезную частку ў адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху. Валанцёры таксама дапамагаюць малечы і школьнікам, грамадзянам шаноўнага ўзросту, бацькам з каляскамі бяспечна пераходзіць пешаходныя пераходы.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, не забывайце пра няўхільнае выкананне Правілаў і ўзаемаветлівасць на дарогах. Памятайце пра бяспеку.
Ганна МАЦКЕВІЧ, спецыяліст ГАіП ДАІ УУС аблвыканкама
Главные новости
