Уся справа ў капелюшы!

Сапраўдае свята падрыхтавалі выхаванцы студыі развіцця “Час перамен” пад кіраўніцтвам таленавітага і творчага педагога, кіраўніка студыі Іны Мартынюк.
Цёмны восеньскі вечар ператварыўся ў светлую цудоўную сустрэчу бацькоў і іх дзетак у цукразаводскім клубе, падчас якой выдатна спалучыліся відовішча, тэатральнае акцёрства і майстравітасць матуль. Хаця ўсё па парадку.
Распачалі вечарыну выхаванцы тэатральнай студыі. Спачатку на сцэне з’явілася Царыца Восень (Паліна Саўчук). Яна паспрабавала памірыць сваіх верных памочніц: трох прынцэс — Вераснёўку, Лістападзінку і Кастрычнінку (Маргарыта Лугаўцова, Саша Піліпук, Карына Баева), якія спрачаліся, хто з іх лепшая і прыгажэйшая. Кожная прынцэска парадавала гледачоў сваімі талентамі — песнямі, танцамі, загадкамі. Калі нарэшце прыгажунькі памірыліся, на восеньскі баль прыляцела Лясная фея, у якую цудоўна пераўвасобілася Ірына Андрасюк. А які баль без прыгожых касцюмаў? Яго, на жаль, не аказалася ў Пудзілы, якога выдатна сыграла Вікторыя Кіслая. Аднак гэта не стала пера-шкодай для яго з’яўлення на свяце.
Казачныя героі разам
з юнымі гасцямі прадэ-манстравалі таленты і залатыя рукі сваіх любімых матуль (гэтаму спачатку былі прысвечаны відэаролік ад самых юных выхаванцаў педагога па падрыхтоўцы да школы Настассі Дрыч, а яшчэ — верш і сцэнка) на імправізаваным балі. Ах, у якіх цудоўных касцюмах і капялюшыках падымаліся дзеці на сцэну! Чараўніца-восень падарыла мноства колераў і матэрыялаў, якімі творчыя мамы змаглі ўпрыгожыць капелюшы дзетак-канкурсантаў.
Малышы дэфілявалі на сцэне, як дарослыя мадэлі, і зразумела, атрымлівалі прызы. Незвычайныя капялюшыкі ў выгля-дзе восеньскіх букетаў прадэманстравалі Лілія Дубовік, тры Марыі: Сінягуб, Губіюк і Ануфрыюк, Паліна Мядзведзь, дзве Соф’і: Анісеня і Барысюк, Улляна Закіпная, сястрычкі Мар’яна і Вера Блоцкія, Аляксандра Яраш, Алена Дзямідава, Аляксандра Піліпук, Аліса Дзям’яненка і многія іншыя (усяго было 32 удзельнікі). Самым юным канкурсантам — Арсенію Томану і яго сястрычцы Ксеніі — усяго тры і чатыры годзікі адпаведна. Дарэчы, упрыгожылі капелюшы ў “мужчынскім” стылі і прадэманстравалі іх тры хлопчыкі — Уладзіслаў Субота, Ягорка Дудар і Арсеній Томан.
Як і ў любым конкурсе, вызначаліся пераможцы. Шчыра кажучы, журы і гледачам аказалася няпроста выбраць лепшы капялюшык — кожны быў арыгінальны і незвычайны. Тым не менш, трэцяе месца было прысу-джана Паліне Саўчук, другое — Юліяне Міхайлеўскай, а першае — Маргарыце Лугаўцовай. Дзяўчынкі, як і іх матулі-руплівіцы, атрымалі падарункі. Затым усе канкурсанты закружыліся ў карагодзе.
У той вечар было шмат сюрпрызаў. Напрыклад, дэбютавала група “МалышОк” з выступленнем на англійскай мове чарвячкоў-дзівакоў. Вельмі эмацыянальна-цёпла падрыхтавалі відэавіншаванні для мам самыя юныя выхаванцы студыі развіцця “Час перамен”. Таксама можна было сфатаграфавацца ў па-восеньску аформленай фотазоне.
Цудоўны вечар-дэфіле праляцеў, як адно імгненне. Як здорава, што бацькі разам са сваімі дзецьмі мелі магчымасць правесці яго разам у цёплай, творчай атмасферы.
Валянціна ЦВЫД.
Фота Святланы Бяляк.