Усе рэсурсы – у рэальны сектар эканомікі

Такое даручэнне  ураду і Нацбанку даў Аляксандр  Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

«Неабходна ісці далей з дакладным разуменнем мэт і перспектыў. Гэта не дзяжурная фраза. Крызіс – гэта не толькі бяда, але і час вялікіх магчымасцей. У нас ёсць шанцы прыбавіць: эпідэмія агаліла рынкі – і з’явілася перспектыва па многіх таварах заняць новыя нішы. Таму, чаго б гэта ні каштавала, ураду і Нацыянальнаму банку неабходна ўсе рэсурсы і рэзервы накіраваць у рэальны сектар эканомікі», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Мэта адна – выратаваць краіну, захаваць рабочыя месцы, не страціўшы даходы. Шчыра кажучы: не да жыру», – заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, сёння трэба як мага хутчэй ліквідаваць уплыў пандэміі на эканоміку. «Вы бачыце, якая сітуацыя ў свеце: закрыццё граніц, масавае банкруцтва, дзікае беспрацоўе. Інтэграцыйныя структуры і блокі, па сутнасці, паралізаваны. Літаральна за два-тры месяцы разбураны самыя ўстойлівыя сувязі. Адбываецца тое, аб чым не маглі падумаць нават заўзятыя песімісты. Практычна ўсе эксперты прагназуюць доўгую рэцэсію і абвал, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Ліберальная эканамічная мадэль ужо дакладна з ёй (з рэцэсіяй) не справіцца. Нават у супердэмакратычнай Амерыцы Прэзідэнт на працягу сутак давёў прамы дзяржзаказ да прыватных кампаній, калі гэта было неабходна, і пляваць на ўсе рыначныя адносіны».

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь у гэтай няпростай сітуацыі не закрыла прадпрыемствы, у адрозненне ад усяго свету, тым, хто асабліва меў патрэбу ў падтрымцы дзяржавы, накіравалі з бюджэту дадаткова паўмільярда рублёў. «І гэта ва ўмовах, калі ад нафтавых разборак з Расіяй бюджэт недаатрымаў Br1,5 млрд», – заўважыў Прэзідэнт.

Па матэрыялах БелТА