— Першы дзень лета — гэта не толькі пачатак летніх канікул, але і Міжнародны дзень аховы дзяцей. Аднак гэта не толькі вясёлае свята для саміх хлопчыкаў і дзяўчынак, але і нагаданне грамадству аб неабходнасці ахоўваць правы дзіцяці, каб дзеці займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны, — лічыць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Белавежскай выбарчай акрузе №8 Жанна Стаціўка.
Каб гэтае свята запомнілася юным жабінкаўцам, памочнік дэпутата Уладзімір Андранка даставіў прыемныя падарункі ад Жанны Уладзіміраўны выхаванцам дзіцячых садоў №№ 1 і 2.
Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара
Главные новости
