Урокі памяці

Гісторыя Беларусі знаходзіцца ў кожным кутку нашай краіны, заявіў міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ у час круглага стала на тэму “Урокі памяці: патрыятычныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі да Дня Перамогі”.
Ён заўважыў, што вельмі сур’ёзная патрыятычная работа праводзіцца з задзейнічаннем у цэлым насельніцтва нашай краіны. Сумесна з Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і маладзі ў нас запушчаны рэспубліканскі конкурс творчых работ, у якім могуць прыняць удзел абсалютна ўсе жадаючыя — як школьнікі, так і дарослыя людзі. Яны могуць праявіць сябе у прозе, паэзіі, малюнках. “І мы хацелі б у далейшым зрабіць выставу-прэзентацыю лепшых работ для таго, каб паказаць, наколькі сёння ў цэлым наш беларускі народ суперажывае і разумее важнасць тых гістарычных падзей у гады Вялікай Айчыннай вайны”, — сказаў Андрэй Іванец.