За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя раёна Ганаровую грамату Міністэрства аховы здароўя краіны атрымала медыцынская сястра бальніцы Галіна Шаўчук. У медыцыне Галіна Васільеўна без малога 35 гадоў, 30 з іх прысвяціла педыятрычнаму аддзяленню райбальніцы, дзе рупілася медсястрой і доўгі час займала пасаду старшай медыцынскай сястры. Зараз жанчына адказвае за лекавае забеспячэнне Жабінкаўскай ЦРБ.
Ганаровымі граматамі га-лоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны ўчастковы тэрапеўт, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Вольга Бутрым і галоўная медыцынская сястра бальніцы Наталля Спіцына.
Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта адзначана шматгадовая праца ўрача-неўролага неўралагічнага кабінета паліклінікі Алены Іванцовай і медыцынскай сястры тэрапеўтычнага аддзялення Наталлі Прыступа, Пісьмом падзякі райвыканкама — фельчара выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Ірыны Вярэніч і медыцынскай сястры хірургічнага кабінета паліклінікі Святланы Кіпцэвіч, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў — урача-анестэзіёлага-рэаніматолага, загадчыка аддзялення анес-тэзіялогіі і рэанімацыі Алега Кузько.
Шэраг медработнікаў атрымалі Ганаровыя граматы Беларускага грамадскага аб’яднання медыцынскіх сясцёр, граматы і падзякі раённай бальніцы.
Словы ўдзячнасці за самаадданую працу гучалі ў адрас жабінкаўскіх медыкаў з вуснаў прадстаўнікоў раённай улады, адміністрацыі райбальніцы на ўрачыс-тасці, якая ладзілася ў зале пасяджэнняў райвыканкама напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў.
Няхай працоўныя будні нашых медыкаў асвятляюцца цёплымі сонечнымі промнямі і радаснымі ўсмешкамі пацыентаў, якія, дзякуючы прафесіяналізму людзей у белых халатах, хваробу перамаглі!
Алёна НІКАНЧУК
Фота аўтара
На здымку: у ліку ўзнагароджаных сёлета медсястра тэрапеўтычнага аддзялення Наталля ПРЫСТУПА, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Вольга БУТРЫМ, медсястра бальніцы Галіна ШАЎЧУК і галоўная медсястра бальніцы Наталля СПІЦЫНА.
Главные новости
