У Жабінцы прайшоў круглы стол «Тытунь і вэйпы: у чым небяспека?»

У Жабінцы прайшоў круглы стол «Тытунь і вэйпы: у чым небяспека?»

Мерапрыемства адбылося 16 чэрвеня ў Жабінкаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Мерапрыемства праводзілася ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь супраць тытуню”. Пра шкоду тытуню і “альтэрнатыўных метадаў курэння”, да якіх адносяцца так званыя “электронныя цыгарэты” (вэйпы) распавяла інструктар-валеолаг Жабінкаўскага райЦГіЭ Алена Ягорава.

Загадчык паліклінікі Жабінкаўскай ЦРБ Яўгенія Русак, у сваю чаргу, спынілася на прафілактыцы курэння, якая праводзіцца ва ўстановах аховы здароўя і адукацыі раёна. Акрамя таго, Яўгенія Ігараўна расказала пра сучасныя метады лячэння нікацінавай залежнасці.

Прававому рэгуляванню тытунекурэння і ўжывання прадукцыі, што ўтрымлівае нікацін, прысвяціў сваё выступленне начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС маёр міліцыі Дзмітрый Салей.

Мерапрыемства ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі засведчыла, што ўсе зацікаўленыя службы імкнуцца, каб Жабінкаўскі раён сапраўды з’яўляўся здаровым рэгіёнам.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Фота аўтара


Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылкеhttps://t.me/selsk_prav

Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.