У ваенныя б пайшоў. Няхай мяне навучаць!

10 лістапада ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй.
Абітурыенты змогуць прайсціся па факультэтах, азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццём і бытам курсантаў, месцамі іх пражывання і вучобы.
Абітурыентаў чакаюць па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 220. Праезд ад станцыі метро “Уручча” аўтобусамі №№ 15, 99, 271, 286, 343, 396 да прыпынку “Ваенная акадэмія”.
Дадатковая інфармацыя аб атрыманні ваеннай адукацыі — па тэл.: 2-12-78, 2-16-01 у рабочыя дні або на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь www.varb.mil.by у раздзеле “Ваенная адукацыя”.
Аляксей ПЯТРОЎ, начальнік адасобленай групы (Жабінкаўскага раёна) ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў, падпалкоўнік.