Іна Уладзіміраўна ТАРАСЕВІЧ
Нарадзілася 6 жніўня 1977 года ў горадзе Жабінка.
У 1998 годзе скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут; у 2002-м — Брэсцкі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі; у 2004-м — Брэсцкі дзяржаўны інстытут павышэння квалі-фікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Па заканчэнні вучобы прысвоены спецыяльнасці “Педагогіка і методыка пачатковага навучання” і “Англійская мова”.
У 1998-2000 гадах працавала настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 г. Жабінка. З 2000 па 2007-ы — настаўнікам англійскай мовы СШ № 3 Жабінкі. Наступныя два гады Іна Уладзіміраўна працавала загадчыкам навучальна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама. У 2009-2013 гадах займала пасаду галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама, у 2013-2015-м — пасаду галоўнага спецыяліста сектара па ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму. У 2015 годзе Іна Тарасевіч была назначана намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, які ў 2018-м перайменаваны ў аддзел па адукацыі.
З 27 мая 2020 года працуе намеснікам старшыні Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
