У славу Перамогі

Новыя добрыя ініцыятывы ўзнікаюць у рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі. Так, актывісты БРСМ Ленінскага сельсавета на чале з яго старшынёй Мікалаем Лугаўскім прывялі ў парадак помнік ахвярам фашызму, што знаходзіцца на могілках у Чыжэўшчыне. У 1943-м ворагі расстралялі жыхароў вёскі — шасцёра дарослых і трое дзяцей. На абеліску пералічаны імёны загінулых.

Праз некаторы час Мікалай Лугаўскі прапанаваў першаму сакратару РК ГА “БРСМ” Яўгену Мацюшыну наведаць магілу ахвяр фашызму, якая размешчана ў Буснях. Тут пахаваны 49 чалавек — у сорак другім былі расстраляны сем’і ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона, яўрэі. Прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі прыбралі тэрыторыю каля магілы і ўсталяваны на ёй абеліск.

Дар’я НІКАНЧУК