На 1 красавіка на Брэстчыне выяўлены станоўчы тэст на COVID-19 у асобы, якая знаходзіцца пад назіраннем у інфекцыйным аддзяленні Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы. Заражэнне адбылося праз кантакт з жанчынай, якая прыехала да нас з іншай вобласці. На Жабінкаўшчыне выпадкаў захворвання на каранавірусную інфекцыю не зарэгістравана. Пад медыцынскім назіраннем знаходзіцца 71 чалавек, у 37 яно завершана. З мерамі прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, а таксама з парадкам самаізаляцыі можна азнаёміцца на сайце газеты www.zhabinka.by.
Главные новости
