Анатоль БЕНЗЯРУК.
115 гадоў таму на Беларусі зарадзіўся рух працоўных за свае правы. Гэта выдатная нагода азірнуцца на пройдзены шлях, успомніць, як развіваліся прафсаюзы, прыгадаць лёсы папярэднікаў.
ЧАС НАРАДЖЭННЯ — 1904 год. На рэвалюцыйных хвалях, што пракаціліся па Расійскай імперыі, узнімаецца барацьба за правы чалавека працы, павышэнне яго жыццёвага ўзроўню, стварэнне якасных умоў для работы і адпачынку — усё тое, чым і сёння актыўна займаюцца прафесійныя саюзы.
Непасрэдна ў Беларусі знакавай падзеяй у іх развіцці лічыцца красавік 1931-га, калі прайшла І-я Усебеларуская канферэнцыя Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.
У жніўні наступнага года старшынёй Цэнтральнага савета прафсаюзаў БССР быў абраны Захар Кавальчук (1893-1937). Гэту адметную асобу павінен ведаць кожны жабінкавец. Найперш таму, што Захар Захаравіч наш зямляк. Ён нарадзіўся ў Крыўлянах. 18-гадовым хлопцам пераехаў на заробкі праз акіян, дзе, працуючы на аўтазаводзе ў Дэтройце, стаў актыўным змагаром за правы землякоў — рабочых магутнага прадпрыемства Генры Форда. За сваю дзейнасць Захар Кавальчук быў высланы з ЗША і праз Кітай дабраўся да Масквы. Пасля таго, як летам трыццаць другога ён узначаліў прафсаюзы Беларускай ССР, Кавальчук стаў вельмі ўплывовай асобай. Яго вага ў жыцці рэспублікі ўзрасла яшчэ больш пасля злучэння прафсаюзаў з Наркаматам працы. Фактычна наш зямляк па значнасці стаў трэцім чалавекам у кіраўніцтве БССР. Аднак яго жыццё і кар’ерны рост абарваліся ў сумна вядомым трыццаць сёмым годзе. Час прыйшоў на малой радзіме Захара Кавальчука годна ўшанаваць яго імя.
Між тым, прафсаюзы паўдзельнічалі ў пасляваенным аднаўленні краю, у далейшым яго будаўніцтве.
Найноўшую старонку ў сваёй гісторыі прафсаюзны рух адкрыў у кастрычніку 1990 года, калі І-ы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, абвешчанай правапрыемніцай Беларускай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў, прыняў Статут ФПБ.
Прыемна зазначыць, і на Жабінкаўшчыне прафсаюзы не стаялі ўбаку ад добрых спраў. Непасрэднае дачыненне да гэтага мелі заслужаныя ветэраны прафсаюзнага руху, якія шмат гадоў узначальвалі раённыя ды пярвічныя арганізацыі. У іх ліку — Рыгор Васільевіч Сянчук і Вера Анатольеўна Шэвелева, Тамара Дзмітрыеўна Барысюк і Марыя Іванаўна Грышан, Таццяна Аляксееўна Філіманюк і Таццяна Антонаўна Япішка, Марыя Кімаўна Буцько і Аляксандр Васільевіч Еўтуховіч, Тамара Мікалаеўна Чапрасава і Валянціна Іванаўна Качко, Галіна Мікалаеўна Бацук і Валянцін Васільевіч Панасюк, Васіль Канстанцінавіч Гопша і Ганна Васільеўна Шкарупа, Таццяна Аляксееўна Саковіч і Тамара Паўлаўна Місюк, Святлана Георгіеўна Крэйдзіч і Ніна Мікалаеўна Сяргей, а таксама казначэі Галіна Іванаўна Сірацюк, Вольга Сцяпанаўна Хількевіч, Галіна Ануфрыеўна Дзірына ды многія іншыя.
Поспех агульнай справы шмат у чым залежыць ад узаемадзеяння ўсяго калектыву. Дзеля згуртавання і выканання агульных задач неацэнная роля прафсаюзных лідараў. У раёне такіх актыўных асоб нямала. Добрыя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі, сёння працягваюць кіраўнікі галіновых прафкамаў Ала Ануфрыюк і Наталля Карпук, Наталля Урбан і Наталля Грэцкая, Ірына Якубук і Віталь Вялько, Аляксандр Шчасюк і Павел Прыбыш, Валянціна Ляўчук, Марыя Галавейка і Жанна Трафімук, Алена Філіманюк і Алена Кадлубовіч, Алена Жалязнякова і Святлана Цяльпук, Аляксей Масяйчук і Іна Байцун, Наталля Рэва, Юлія Лебедзева і Уладзіслаў Буткоўскі.
На сённяшні дзень у раёне сфарміравана сістэма сацыяльнага партнёрства, якая скіравана на ўзгодненае правядзенне сацыяльна-эканамічнай палітыкі, рэгуляванне працоўных адносінаў, што бясспрэчна працуе на карысць людзей. Прафсаюзны рух жыве, не спыняецца ў развіцці, бачыць наперадзе добрыя перспектывы. 115-годдзе прафсаюзнага руху
