Крысціна СЕМЯНЮК.
З 1 па 6 студзеня на старонцы “Моладзь Жабінкаўшчыны” ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” праходзіў конкурс фотаздымкаў “Навагодні настрой” ад раённага камітэта ГА “БРСМ”.
Па выніках галасавання абсалютным лідарам стала Старасельская сярэдняя школа, другое месца заваяваў Жабінкаўскі РАНС, трэцяе — другая гарадская адзінаццацігодка. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі ад РК ГА “БРСМ”. Віншуем пераможцаў!
На здымку: перамог навагодні настрой Старасельскай сярэдняй школы.
