У палях — нязвыкла ціха. Пакуль глеба да вясны адпачывае, у мехмайстэрнях раёна кіпіць работа — рыхтуецца тэхніка да будучага сельгассезона.
— Рамонтная дзейнасць звычайна пачынаецца ў лістападзе, — расказвае начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці райвыканкама Аляксандр Чэрнік. — Да 1 сакавіка ў раёне неабходна падрыхтаваць трактары і глебаапрацоўчую тэхніку, да 1 мая — кормаўборачную і да 1 чэрвеня — зернеўборачную. Па папярэдніх падліках на гэта спатрэбіцца выдаткаваць каля
2 мільёнаў 700 тысяч рулёў. Што тычыцца рамонту тэхнікі, якая будзе задзейнічана ў вясновай палявой кампаніі, патрэбна мінімум 1,5 мільёнаў рублёў.
У гаспадарках рыхтуюць энерганасычаную тэхніку. Напрыклад, у ААТ “Рагазнянскі” рамантуецца АКШ, у “Вазнясенкім” — два трактары МТЗ 12-21 і К-700. Па раёну механізатары плануюць да вясны ўвесці ў строй 26 адзінак. Практычна ідуць па графіку: два энерганасычаных трактары з рухавікамі гатовыя (“Джон-Дзір” у ААТ Маціевічы” і МТЗ 30-22 у “Хмелеве”). Іх наладкай займаліся спецыялісты з “Белаграбалтыкі” і “Аграсябра”. У многіх гаспадарках здадзены на рэстаўрацыю вузлы і агрэгаты, паваротныя мехнізмы плугоў. Чакаецца паступленне грошай на спецрахункі, каб закупіць запчасткі і аплаціць работы.
Жабінкаўская сельгастэхніка таксама актыўна дапамагае вывесці на лінейку гатоўнасці
5 КВК і УЭС 2-250.
У кожнай сельгасарганізацыі створаны брыгады з механізатара, токара, зваршчыка (у некоторых — яшчэ і слесар па рамонту). Акрамя фінансавання, ёсць яшчэ стрымліваючы фактар, з якім не даводзілася сутыкацца ў мінулым сезоне: сёння практычна ў кожнай арганізацыі ёсць 2-3 механізатары, якія хварэюць кавідам.
Варта адзначыць, што право-дзіць рамонт сваімі сіламі на мехдварах стала зручней, бо амаль усе бытавыя памяшканні мехмайстэрняў абаграваюцца (у ААТ “Рагазнянскі” наогул сёлета падведзены газавы абагрэў).
У гэтым годзе нагрузка на пасяўную і глебаапрацоўчую тэхніку была значна меншая, чым летась, бо за два гады набыта адразу некалькі пасяўных агрэгатаў замежнай вытворчасці — “Пацінгеры”, Хоршы” ,“Амазоны”, а таксама два зернеўборачныя камбайны (плануецца набыць яшчэ пяць). Машыны новыя, пакуль на гарантыі, укладанняў не патрабуюць. Пашырыўся ў раёне і парк прычапных агрэгатаў на тры амкадораўскія і два італьянскія культыватары, два глыбокарыхляльнікі. Вострую неабходнасць Жабінкаўшчына адчувае ў сучасных кукурузных сеялках, што адначасова ўносяць у глебу насенне і тукі.
Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара
На здымках: механізатар Пётр ЧМУНЕВІЧ і загадчык мехмайстэрнямі ААТ “Вазнясенскі” Сяргей ЧЫБРЫСАЎ абмяркоўваюць замену агрэгатаў у “Джон-Дзіры”; кіпіць праца ў мехмайстэрні.

