На Жабінкаўшчыне стартаваў інтэрнэт-конкурс патрыятычнай фатаграфіі, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Свае фотаздымкі разам з заяўкамі для ўдзелу жадаючыя павінны адаслаць у групу vk.com/brsmzhabinka ці на пошту zhabinka-brsm@yandex.by. Творчая работа можа належаць аднаму ці некалькім аўтарам. У групе “УКантакце” 29 красавіка пачнецца адкрытае галасаванне. Хто збярэ самы вялікі “ўраджай” лайкаў, той і пераможа — атрымае памятны падарунак. Арганізатар творчага спаборніцтва — РК ГА “БРСМ”. Спяшайцеся — вынікі будуць апублікаваны напярэдадні Дня Перамогі.
Главные новости
