У грамадскіх аб’яднаннях

У мінулую суботу ля рэстарана “Вясёлка” ініцыятыўныя групы — прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і “БРСМ” — нагадвалі выбаршчыкам, што 17 лістапада яны павінны прыйсці на выбарчыя ўчасткі, каб аддаць свой голас за аднаго з трох кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Так, актывісты “БРСМ” павязвалі чырвона-зялёныя стужкі на рукі маладым людзям, а старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Галіна Бурко ўручала жабінкаўцам буклеты аб адным з кандыдатаў у дэпутаты.
Фота Святланы БЯЛЯК