У Дзень вышыванкі – святочны настрой

У Дзень вышыванкі, 2 ліпеня, актывісты ГА “БРСМ” разам са старшынёй Ленінскага сельвыканкама Мікалаем Лугаўскім адправіліся ў аздараўленчы лагер “Арляня”.
Аўтарка гэтых радкоў расказала дзецям і падлеткам пра Дзень вышыванкі, як ствараліся стыкеры з вышыванкай для сацсеткі Telegram. Вольга Бучык, у сваю чаргу, правяла міні-віктарыну пра нашу краіну, а за правільныя адказы хлопцы і дзяўчаты атрымлівалі сувеніры – бранзалеты з вышыванкай. Кацярына Саўчук нагадала адпачываючым у лагеры гісторыю Дня Незалежнасці, напярэдадні якога адзначаўся Дзень вышыванкі. Затым актывісты БРСМ правялі розныя гульні, якія паляпшаюць памяць, рэакцыю і здорава ўзнімаюць настрой.
Валерыя МАРКОЎСКАЯ, в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ”.