У цукравары б я пайшоў — няхай мяне навучаць!

Перад кожным старшакласнікам стаіць пытанне, куды пайсці вучыцца пасля заканчэння школы. Ад выбару прафесіі ў многім залежыць і далейшы жыццёвы шлях юнакоў і дзяўчат. Зрабіць правільны выбар дапамагаюць блізкія людзі, настаўнікі і экскурсіі на вытворчасць.
Так, у панядзелак дзесяцікласнікі жабін-каўскай трэцяй школы, а таксама моладзь з Брэста наведалі самае “салодкае” прад-прыемства Брэстчыны — Жабінкаўскі цук-ровы завод. Яго генеральны дырэктар Ігар Балтрамяюк, сустракаючы школьнікаў, адзначыў:
— У рамках пераемнасці пакаленняў мы запрашаем моладзь з экскурсіямі на завод, каб юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць азнаеміцца з умовамі працы, увачавідкі пабачылі тэхналагічны працэс і маглі выбраць прафесію, звязаную з выпускам цукру. На нашым прадпрыемстве, якое праз год адзначыць юбілейную дату, рупяцца цэлыя сямейныя дынастыі: бацькі, дзеці і нават унукі, працай якіх мы ганарымся. І, хто ведае, можа, нашы юныя жабінкаўцы і нават брастаўчане, што сёння пабачаць працэс дастаўкі сыравіны і вырабу цукру, праз некалькі год вернуцца сюды зноў ужо ў якасці маладых спецыялістаў.
Юнакі і дзяўчаты пабачылі “цукровыя горы”, пачулі, як з караняплодаў атрымліваюцца салодкія крышталікі, якія мы з такой асалодай дадаем у ранішні чай ці каву перад пачаткам працоўнага дня.
Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара