У цэнтры ўвагі – дзеці

З 25 мая па 5 чэрвеня на тэрыторыі рэспублікі Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. У гэтыя дні вадзіцелі транспартных сродкаў абавязкова павінны ўключаць у светлы час сутак бліжняе святло фар ці дзённыя хадавыя агні, каб прыцягнуць увагу дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. За невыкананне патрабаванняў кіроўцам пагражае адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафу да дзвюх базавых велічынь.

Дадзеная акцыя накіравана на прафілактыку дзіцячага траўматызму на дарогах. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы дзяцей.