14 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы для воінаў-інтэрнацыяналістаў Жабінкаўшчыны і іх сем’яў адбыўся вечар афганскай песні “Успомнім, таварыш, мы Афганістан…”. Вядучая Ірына Карнялюк расказала пра такую з’яву, як песня на вайне, ператварэнні аматарскай песнятворчасці ў масавую форму духоўнага жыцця нашых салдатаў на афганскай зямлі, пра адносіны да песні саміх байцоў. Пазнаёміла з гісторыяй стварэння груп “Каскад” і “Блакітныя берэты”, песень “Зязюля”, “Сінеча”, “Батальённая разведка”.
Прысутныя прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Мікалай Новік выканаў пад гітару знакамітыя “Зязюлю”, “Чорны цюльпан”, “Ля трапа самалёта”. Алег Андрасюк прачытаў вершы ўласнага сачынення. Дачка аднаго з ветэранаў Варвара Карнялюк прадэкламавала верш “Памяць” Аляксандра Карэліна.
На працягу сустрэчы дэман-страваліся кадры кінахронікі афганскай вайны, фатаграфіі з аса-бістых архіваў воінаў-інтэрнацыяналістаў Жабін-каўшчыны, фрагменты відэаролікаў з афганскімі песнямі.
Для гасцей была падрыхтавана кніжная выстава “Гарачы цень Афганістана”.
Прадоўжыўся вечар знаёмствам з экспанатамі і дакументамі міні-музея “Подзвіг і памяць Афганістана”, створанага ў бібліятэцы.
Главные новости
