У Брэсце адбыўся фінал абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч”

23-24 кастрычніка ў Брэсце адбыўся фінал абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У ім прынялі ўдзел каманды юных футбалістаў першай гарадской школы ў наступных узроставых катэгорыях: 2010-2011 гадоў нараджэння (малодшая група), 2008-2009 гадоў нараджэння (сярэдняя група) і 2006-2007 гадоў нараджэння (старэйшая група). Ва ўпартай барацьбе з годнымі сапернікамі каманда малодшай узроставай групы заваявала першае месца і ў далейшым прыме ўдзел у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў, якія пройдуць у пачатку снежня ў сталіцы. Лепшым варатаром быў прызнаны вучань 5 “Б” класа СШ № 1 Канстанцін Шыкута. Каманда-пераможца ўзнагароджана дыпломам і кубкам. Віншуем з гэтым дасягненнем юных футбалістаў першай школы і іх педагогаў Аляксандра Дарафейчука і Юрыя Сянішына.
Алёна НІКАНЧУК