Святлана КІСЛАЯ.
Адбылася V справаздачна-выбарная канферэнцыя Жабінкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. У яе рабоце ўдзельнічалі 30 дэлегатаў, намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, старшыні сельвыканкамаў, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама.
Са справаздачным дакладам выступіў старшыня савета Жабінкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Аляксандр Апекуноў. Ён адзначыў, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” узнікла ў канцы 2007 года ў выніку рэарганізацыі шасці абласных і Мінскага гарадскога шляхам іх зліцця. Сваёй мэтай гэтая арганізацыя ставіць садзейнічанне аб’яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, стварэнню сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Жабінкаўская раённая арганізацыя “Белай Русі” пачала свой адлік з 25 студзеня 2008 года і налічвала ў той час 23 чалавекі ў трох пярвічках. Зараз у яе шэрагах 582 члены, а колькасць пярвічак дасягнула 25. Яны ёсць ва ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах і чатырох прамысловых.
У раённую арганізацыю прыхо-дзяць людзі, якія падтрымліваюць палітыку, праводзімую Прэзі-дэнтам і Урадам Рэспублікі Беларусь. На першае месца ставіцца арганізацыя мерапрыемстваў сацыяльнага накірунку, якія фарміруюць адказнае стаўленне да мінулага, сучаснага і будучага сваёй краіны.
Аляксандр Пятровіч нагадаў прысутным, якія мерапрыемствы праводзіліся ў справаздачным перыядзе — з 22 мая 2017 па 28 мая 2019 года. Так, члены РГА “Белая Русь” удзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў, праводзілі пікеты, а таксама ўваходзілі ў тэрытарыяльную і ўчастковыя камісіі.
Раённы савет РГА “Белая Русь” актыўна супрацоўнічае з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі: БРСМ, ветэранскай арганізацыяй, прафсаюзам работнікаў АПК. Сябры “Белай Русі” ў справаздачны перыяд удзельнічалі ў сумесных мерапрыемствах раённага ўзроўню: “Уладар вёскі”, “Дажынкі”, “Містэр года”, спаборніцтвах санітарных дружын, “У Новы год — з “Белай Руссю”, “Залатое пяро “Белай Русі” і інш.
Раённая арганізацыя надае вялікую ўвагу выхаванню патрыятызму. Напрыклад, ладзяцца велапрабегі па памятных мясцінах раёна.
Штогод прадстаўнікі аб’яднання віншуюць і ўручаюць падарункі жанчынам, якія нарадзілі дзетак 3 ліпеня — у Дзень Незалежнасці Беларусі.
Сярод добрых спраў “Белай Русі” — дабрачыннасць. Члены арганізацыі кожны год віншуюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём Перамогі, удзельнічаюць у добраўпарадкаванні горада і вёсак.
Падчас свайго выступлення Аляксандр Апекуноў адзначыў актыўнасць членаў пярвічак жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цукровага і камбікормавага заводаў. Затым адбылося абмеркаванне дакладаў старшыні савета Жабінкаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і старшыні кантрольна-рэвізійнай камісіі Галіны Акуліч.
Дэлегаты прызналі работу раённай арганізацыі “Белай Русі” ў справаздачным перыядзе здавальняючай, зацвердзілі даклад рэвізійнай камісіі, прынялі пастанову канферэнцыі.
Затым удзельнікі адкрытым галасаваннем абралі новы савет гэтай грамадскай суполкі. У яго склад увайшло 15 чалавек. Старшынёй раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” выбрана начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Бурко.
