Нягледзячы на па-вясенняму цёплае надвор’е, ацяпляльны сезон працягваецца. Энерганагляд нагадвае, што ў асенне-зімовы перыяд энергазабяспечваючыя арганізацыі абавязаны:
— забяспечыць гідраўлічныя і тэмпературныя параметры ў спажыўцоў цеплавой энергіі на мяжы падзелу балансавай прыналежнасці цеплавых сетак і бяспечную эксплуатацыю абсталявання цеплакрыніц і цеплавых сетак;
— аператыўна праводзіць ліквідацыю аварыйных сітуацый на абсталяванні цеплакрыніц, цеплавых сетак, знешніх і ўнутраных трубаправодах газа- і водазабеспячэння, электразабеспячэння;
— пры працяглым адключэнні (абмежаванні) цеплазабеспячэння з-за аварыі на цеплакрыніцы ці знешніх цеплавых сетках апавяшчаць спажыўца, каб пазбегнуць размарожвання сістэм цеплазабеспячэння.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе.
Главные новости
