“Тры парсючкі” на новы лад

Выхаванцы студыі развіцця “Час перамен” пад кіраўніцтвам псіхолага Іны Мартынюк падрыхтавалі чарговую тэатральную пастаноўку пра трох парсючкоў на новы лад. Юныя акцёры ўвасобіліся ў казачных герояў, спявалі, весяліліся на сцэне, будавалі домікі, а два лянівыя парсючкі Ніф-Ніф і Наф-Наф, якія зусім не жадалі вучыцца і працаваць, з дапамогай лясных жыхароў нарэшце сталі добрымі, кемлівымі і добразычлівымі.
Потым да казачных герояў прыйшлі Дзед Мароз са Снягуркай, і дзеці разам з бацькамі весяліліся, вадзілі карагоды, расказвалі самаму добраму Дзядулю вершы, спявалі, удзельнічалі ў гульнях. Па-навагодняму чароўным і па-сямейнаму цёплым атрымаўся вечар, радасных эмоцый хапіла ўсім.
На здымку: момант з тэатральнай пастаноўкі “Тры парсючкі”.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК.