Новы арт-аб’ект з’явіўся на вуліцы Кірава каля офіса Жабінкаўскага вузла электрасувязі “Белтэлекам”. На лаўку з вытанчаным каваным абрамленнем «прысеў»… рэтра-тэлефон!
Ідэя ўсталяваць адначасова карысны і прыгожы аб’ект належыць кіраўніцтву раёна, а вось фінансавыя расходы ўзяў на сябе “Белтэлекам”. Менавіта такі выгляд лаўка атрымала дзякуючы былому начальніку раённага вузла электрасувязі Мікалаю Гацкевічу. Увасобіць праект у жыццё дапамаглі індывідуальны прадпрымальнік Ірына Сацюк і яе муж Сяргей.
Гэта не першая незвычайная лаўка, усталяваная ў Жабінцы сёлета. Не так даўно на гарадской плошчы на лавачцы, што з’явілася каля дзіцячай бібліятэкі, “пасяліўся” адукаваны бусел. Цікава, якія сюрпрызы чакаюць нас у новым годзе?
Тэкст і фота Крысціны СЕМЯНЮК.
Главные новости
