Першага кастрычніка ў нашай краіне адзначаўся Дзень пажылых людзей. Напярэдадні гэтай даты кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК правёў сустрэчу з пенсіянерамі, якія працавалі ва ўпраўленнях і аддзелах райвыканкама.
Сустрэча атрымалася надзвычай цёплай і душэўнай, са шчырымі пажаданнямі моцнага здароўя і музычнымі падарункамі. Вадзім Васільевіч распавёў аб дасягненнях, якімі можа ганарыцца раён, акрэсліў планы на бліжэйшую перспектыву.
— Вы з гонарам і на высокім прафе-сійным узроўні вырашалі складаныя задачы, — сказаў кіраўнік раёна. — Сучаснае пакаленне работнікаў райвыканкама працягвае лепшыя традыцыі прафесіяналаў, беражліва захоўвае пераемнасць і прыярытэты. У многім зарука сучасных дасягненняў — гэта ваша добрасумленная праца, дзякуючы якой быў закладзены падмурак сучаснага развіцця Жабінкаўшчыны.
Дарэчы, у раёне пражываюць 4856 пажылых грамадзян, з якіх — 200 адзінокіх, два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, 6042 грамадзянам выплачваецца пенсія, з іх 4856 — па ўзросце.
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара
Главные новости
