ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” заўсёды славіўся сваімі адказнымі працаўнікамі, якія дэманстравалі адданасць справе і прафесіяналізм.
Пачэснае месца сярод лепшых работнікаў па праве займае слесар па рамонце і абслугоўванні абсталявання службы галоўнага механіка цукровага завода Антон Басюк. Антон Міхайлавіч прыйшоў на прадпрыемства 11 гадоў таму і з той пары штодня паказвае выдатныя вынікі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Пра слесара добра адзываецца кіраўніцтва і калектыў завода.
Падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Антон Басюк узнагароджаны Ганаровай граматай Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў за высокія вытворчыя паказчыкі.
Антон Міхайлавіч расказвае, што кожны дзень прыходзіць на працу ў выдатным настроі. І звязана гэта шмат у чым з дружным і згуртаваным калектывам. Дарэчы, юбілей завода Антон Басюк таксама адзначаў з калегамі.
Тэкст і фота Крысціны СЕМЯНЮК.
Главные новости
