Святлана Іванаўна Кіслая нарадзілася 22 снежня 1981 года. Пасля заканчэння другой гарадской школы паступіла ў БДУ на факультэт журналістыкі, дзе ў 2005 годзе атрымала спецыяльнасць “журналіст”. Працоўную біяграфію пачынала ў 1999-м на цукровым заводзе, праз год уладкавалася ў раённую газету “Сельская праўда”, дзе працавала спецыялістам рэдакцыйнага персаналу, потым — загадчыкам аддзела эканомікі. 1 лістапада ўзначаліла калектыў.
Замужам. Разам з мужам Яўгенам выхоўвае школьнікаў Дзмітрыя і Вікторыю.
За ўсю гісторыю на чале жабінкаўскай газеты стаялі 15 рэдактараў (з 2010 года — галоўных рэдактараў):
Канстанцін КАЗАКОЎ (1944–1948),
Андрэй ПАДШЫВАЛАЎ (1948–1949),
Фёдар БЯЛЯЕЎ (1949–1953),
Пётр ШАЎЧЭНКА (1953–1954),
Наталля СЯРОВА (1954–1955),
Мікалай КАВАЛЬЧУК (1955–1957),
Васіль КАЛЕНЧЫЦ (1957–1959),
Барыс БРЭЎДО (1966–1974),
Віталь КАНАВАЛЮК (1974–1985),
Антаніна ХАКІМАВА (1986–1996),
Іван МІЦКОВІЧ (1996–2006),
Святлана ВІШНЕЎСКАЯ (2006–2015),
Яніна КЯПЦЮХА (2015–2019),
Алена СІНЯЎСКАЯ (2019–2021),
Святлана КІСЛАЯ (з 1.11.2021).
